Главная страница
qrcode

программа бел.яз. Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь нацыянальны інстытут адукацыі вучэбная праграма па вучэбным прадмеце беларуская мова


Скачать 36.84 Kb.
НазваниеМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь нацыянальны інстытут адукацыі вучэбная праграма па вучэбным прадмеце беларуская мова
Дата01.10.2019
Размер36.84 Kb.
Формат файлаdocx
Имя файлапрограмма бел.яз.docx
ТипДокументы
#65467
Каталог

С этим файлом связано 858 файл(ов). Среди них: ОБНОВЛЕННЫЙ График ДКР_18-26 октября.doc, 1201360.ppt, -a-karl-raymund-popper.ppt, артикуляционная гимнастика.docx, 00108a0d-fb2c9e74.docx, ЗПР 8 класс русский.docx, Новый документ в формате RTF.rtf, Генезис рекламы как особого вида массового искусства.doc, Что такое преемственность.docx, Природа моей Удмуртии.pptx и ещё 848 файл(а).
Показать все связанные файлы

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

НАЦЫЯНАЛЬНЫ ІНСТЫТУТ АДУКАЦЫІ

Вучэбная праграма

па вучэбным прадмеце

«БЕЛАРУСКАЯ МОВА»

для I—V класаў

першага аддзялення дапаможнай школы

(дапаможнай школы-інтэрната)

з беларускай мовай навучання

Мінск, 2016

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Вывучэнне беларускай мовы ў I—V класах першага аддзялення дапаможнай школы накіравана на актывізацыю моўных зносін дзяцей паміж сабой і дарослымі, навучанне чытанню і пісьму, асэнсаванне граматыкі як сродку авалодання мовай. Таму мэтай вывучэння вучэбнага прадмета «Беларуская мова» з’яўляецца авалоданне асноўнымі відамі маўленчай дзейнасці (слуханне, гаварэнне, чытанне, пісьмо) для практычнага выкарыстання беларускай мовы ў разнастайных жыццёвых сітуацыях. Дасягненне дадзенай мэты магчыма дзякуючы скіраванасцi моўнай адукацыі на фарміраванне камунікатыўнай, моўнай і сацыяльнай кампетэнцый вучняў з інтэлектуальнай недастатковасцю.

Задачамі вучэбнага прадмета з’яўляюцца:
фарміраванне пачуццёва-вобразнага ўспрымання роднай мовы, умення слухаць і разумець пачутае;
  • развіццё фанематычнага слыху (уменне выдзяляць гукі са складу, слова і дыферэнцаваць іх паміж сабой);
  • навучанне правільнаму і свядомаму чытанню і пісьму, выпрацоўка абагульненых спосабаў вучэбнай дзейнасці;
  • узбагачэнне лексічнага запасу навучэнцаў, развіццё звязнага маўлення, магчымасці паслядоўна і дакладна выказваць свае думкі ў вуснай і пісьмовай форме; засваенне арфаэпічных норм беларускай мовы;
  • засваенне агульнапрынятых правіл моўнага этыкету і выхаванне станоўчых рыс характару;
  • развіццё і карэкцыя пазнавальнай дзейнасці, маўлення і асобы навучэнцаў з інтэлектуальнай недастатковасцю;
  • фарміраванне ў вучняў павагі да роднага слова, беларускай мовы, і праз гэта — пазнанне навакольнага асяроддзя, нацыянальнай культуры, самабытнасці беларускага народа;
  • садзейнічанне сацыялізацыі вучняў праз авалоданне сродкамі мовы.
    Навучанне роднай мове абапіраецца на наступныя тэарэтычныя падыходы:
    полікультурны (увядзенне дзіцяці ў свет агульначалавечых каштоўнасцей);
  • кампетэнтнасны (авалоданне рознымі відамі камунікатыўнай дзейнасці);
  • цэласна-сістэмны (вывучэнне мовы як сістэмы, узаемасувязь асноўных відаў маўленчай дзейнасці, інтэгратыўны характар навучання грамаце);
  • дыферэнцыраваны падыход (улік пазнавальных магчымасцей, прыроды інтэлектуальнай недастатковасці).
    Канцэптуальныя палажэнні вывучэння вучэбнага прадмета «Беларуская мова»:
    навучанне мове мае практыка-арыентаваны характар, што вызначаецца магчымасцямі і жыццёвымі патрэбамі навучэнцаў, у якіх на першым месцы стаяць практычныя навыкі карыстання мовай, і садзейнічае фарміраванню і развіццю жыццяздольнай, падрыхтаванай да самастойнага жыцця асобы навучэнцаў з інтэлектуальнай недастатковасцю;
  • навучанне мове мае карэкцыйную накіраванасць, што прасочваецца як у карэкцыі фанетыка-фанематычнага і лексіка-граматычнага бакоў маўлення, так і ў фарміраванні адэкватных моўных паводзін.
    Змест і структура праграмы па беларускай мове для I-V класаў першага аддзялення дапаможнай школы з беларускай мовай навучання адлюстроўвае антрапацэнтрычную канцэпцыю моўнай адукацыі. Навучанне мове арыентавана на фарміраванне моўнай асобы — чалавека, які гаворыць, піша, чытае, успрымае. У сваю чаргу, магчымасці моўнай асобы ўспрымаць і прадуцыраваць маўленчыя выказванні залежаць ад яе маўленчых і разумовых магчымасцей. На першы план вылучаецца чатырохузроўневая маўленчая дзейнасць (аўдзіраванне, чытанне, гаварэнне і пісьмо), а асноўнай адзінкай навучання становіцца вусны і пісьмовы тэкст. Граматыка робіцца сродкам авалодання мовай ва ўсіх яе функцыях, што спрыяе фарміраванню камунікатыўна актыўнай асобы.

    Праграма вучэбнага прадмета «Беларуская мова» для I—V класаў першага аддзялення дапаможнай школы з беларускай мовай навучання складаецца з наступных раздзелаў:
    навучанне грамаце і развіццё маўлення — I—II класы;
  • беларуская мова — III—V класы.
    Змест навучання падаецца канцэнтрычна. Прадугледжваюцца прапедэўтычныя этапы, асноўны змест паўтараецца шматразова з паглыбленнем і ўдакладненнем першапачатковых звестак.

    Працягласць урока ў I класе складае 35 мінут, у ІІ—V класах —
    45 мінут. Пасля 15—20 мінут працы арганізуецца дынамічная паўза. Апошнія 10—15 мінут урока адводзяцца на замацаванне, паўтарэнне. Хатнія заданні вучням рэкамендуюцца з трэцяй чвэрці II класа, па аб’ёме яны не перавышаюць 1/3 таго, што выканана вучнем на ўроку. Пры неабходнасці асобным вучням настаўнік вызначае індывідуальную праграму навучання.

    Вучэбным планам на ўрокі беларускай мовы ў І—ІІ класах адводзіцца па 5 гадзін на тыдзень, у ІІІ—V класах — па 3 гадзіны.

    Навучанне грамаце і развіццё маўлення

    I—II класы

    Навучанне грамаце разглядаецца не толькі як навучальны, але і як карэкцыйны працэс. На якасць пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў І—ІІ класаў з лёгкай інтэлектуальнай недастатковасцю ўплываюць цяжкасці пераносу сфарміраваных ведаў, уменняў і навыкаў у новыя сітуацыі, што назіраецца ў немагчымасці выкарыстання засвоенага спосабу дзеяння, спосабу чытання складоў і напісання асобных элементаў літар у новых абставінах. Таму развіццё пазнавальнай дзейнасці дзяцей дадзенай катэгорыі патрабуе актывізацыі пачуццёвага ўспрымання, уліку большай захаванасці эмацыянальнай сферы ў параўнанні з інтэлектуальнай.

    Працэс навучання ў І—ІІ класах ускладняецца і тым, што агульнае недаразвіццё дапаўняецца спецыфічнымі асаблівасцямі. У адных дзяцей цяжкасці ў навучанні выкліканы неразуменнем слова, у другіх — неразвітасцю дробнай маторыкі, у трэціх — няздольнасцю дзейнічаць з апорай на ўзор і г. д. Адукацыйны працэс патрабуе ўліку несфарміраванасці, кароткатэрміновасці цікавасці дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю да любой дзейнасці, справы і з’явы. Гэта патрабуе ад настаўніка вынаходлівасці, імправізацыі, цярплівасці, разумення, добразычлівасці і выкарыстання на ўроку разнастайных прыёмаў актывізацыі пазнавальнай дзейнасці.

    Навучанне грамаце і развіццё маўлення вырашае шэраг задач, сярод якіх найбольш важнымі з’яўляюцца:
    узбагачэнне і актывізацыя маўленчага вопыту, развіццё маўлення;
  • падрыхтоўка да чытання і чытанне даступнага разуменню дзяцей вучэбнага матэрыялу (складоў, слоў, сказаў);
  • падрыхтоўка да пісьма і пісьмо літар, складоў, слоў;
  • усебаковае развіццё сенсорнай і эмацыянальнай сфер малодшых школьнікаў і карэкцыя псіхічнага развіцця;
  • фарміраванне ўменняў па задавальненні асноўных патрэб камунікацыі.
    Асноўным прынцыпам, які аб’ядноўвае і арганізуе ўсю работу на ўроках навучання грамаце і мовы ў цэлым, з’яўляецца развіццё маўлення. Асобных урокаў па развіцці маўлення не прадугледжваецца. Яны не значацца ў раскладзе ўрокаў, асобна не плануюцца і не праводзяцца. Развіццё маўлення з’яўляецца неад’емнай, арганічнай часткай кожнага ўрока навучання грамаце. На кожным уроку адбываецца развіццё ўсіх маўленчых ўменняў і навыкаў.

    На ўроках навучання грамаце рэалізуецца камунікатыўная стратэгія навучання. Настаўнік на ўроку арганізуе і падтрымлівае матываваную маўленчую дзейнасць. Першапачаткова выкарыстоўваюцца вербальныя і невербальныя сродкі зносін у працэсе камунікацыі. Гэта абумоўліваецца абмежаванасцю маўленчага развіцця вучняў з інтэлектуальнай недастатковасцю. Для ўстанаўлення кантакту і ўключэння ў сацыяльнае ўзаемадзеянне безмаўленчых вучняў вербальныя сродкі дапаўняюцца або, пры неабходнасці, замяняюцца невербальнымі (жэстамі, мімікай, рухамі, сімваламі, піктаграмамі). Фарміраванне камунікатыўнай кампетэнцыі з’яўляецца галоўнай задачай пры навучанні мове вучняў з інтэлектуальнай недастатковасцю. Навучанне мове накіравана не столькі на тое, каб вучань засвоіў веды пра мову, колькі на тое, каб ён навучыўся карыстацца мовай, выказваць свае патрэбнасці і жаданні, а гэта значыць разумець пачутае, гаварыць, чытаць і пісаць адэкватна сітуацыі зносін.

    Навучанне грамаце разглядаецца ў кантэксце сацыялізацыі вучняў з інтэлектуальнай недастатковасцю. Гэта патрабуе адпаведнага сацыякультурнага развіцця, засваення правіл паводзін, прынятых у грамадстве, сацыяльных правіл выкарыстання мовы. Вучні паступова асэнсоўваюць сваё месца ў зносінах, ролю кожнага ўдзельніка зносін. Навучанне маўленчым зносінам патрабуе стварэння маўленчых сітуацый, максімальна набліжаных да натуральных. На ўроках і ў пазаўрочны час ствараюцца сітуацыі, у якіх вучань для задавальнення актуальнай камунікатыўна-пазнавальнай патрэбнасці карыстаецца мовай у вербальнай ці невербальнай форме (просіць вучэбныя прылады, якіх у яго няма, паведамляе пра жаданне ўзяць патрэбны прадмет або выканаць пэўную дзейнасць). Гэта становіцца магчымым, калі ў сітуацыях закранаюцца інтарэсы дзяцей, што, у сваю чаргу, стымулюе ўдзел у зносінах.

    На ўроках навучання грамаце звяртаецца ўвага на фарміраванне маўленчых паводзін. Яны павінны адпавядаць прынятым у беларускамоўнай культуры нормам вербальных зносін, правілам этыкетных зносін: добры дзень, дабранач, прабачце, смачна есці, выбачайце і г. д. Дзеці знаёмяцца і засвойваюць правілы маўленчага этыкету з першых урокаў. У класе культывуюцца нацыянальна спецыфічныя, устойлівыя ўзоры зносін, якія прыняты ў беларускай культуры.

    Урокі навучання грамаце рашаюць задачы карэкцыі псіхафізічнага развіцця вучняў. Карэкціруюцца ўсе пазнавальныя працэсы: адчуванні, успрыманне, уяўленне, памяць, маўленне, мысленне. У карэкцыйнай рабоце вытрымліваецца пэўная паслядоўнасць, улічваецца іерархічнасць парушэнняў. Таму галоўным у карэкцыйнай рабоце з’яўляецца карэкцыя вышэйшых псіхічных працэсаў: мыслення, маўлення, памяці, праз якія ўдасканальваюцца ранейшыя (па генезе) псіхічныя працэсы: адчуванні, успрыманне, уяўленні. Над развіццём гэтых працэсаў таксама вядзецца мэтанакіраваная карэкцыйная работа.

    Праграма першага класа ўлічвае, што маўленчае развіццё дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю дашкольнага ўзросту недасканалае. Працэс авалодання мовай да пачатку навучання такі, што не можа забяспечыць паспяховага засваення праграмнага матэрыялу кожнага з вучэбных прадметаў. Прызнанне прыярытэтнасці камунікатыўна арыентаванага навучання патрабуе асаблівай увагі да развіцця вуснага маўлення ў сітуацыях, якія максімальна набліжаны да рэальных умоў зносін. У маўленчай практыцы забяспечваецца розная ступень самастойнасці вучняў. Спачатку школьнікі ўзнаўляюць гатовыя ўзоры, затым з дапамогай настаўніка будуюць аналагічныя выказванні, у далейшым спрабуюць самастойна прымяняць набытыя веды.

    Дасягненні ацэньваюцца па шкале «добра», «малайчына», «вельмі добра», «выдатна». Галоўным з’яўляецца не канчатковы вынік работы вучня, а станоўчая дынаміка дзейнасці вучня, яго авалоданне новымі маўленчымі ўменнямі. Стымулюецца кожная спроба вучня ўдзельнічаць у камунікацыі.

    Навучанне грамаце ў дапаможнай школе працягваецца ў ІІ класе і ажыццяўляецца на аснове гукавога аналітыка-сінтэтычнага метаду. Матэрыялам з’яўляюцца гукі і літары, склады, словы, сказы, кароткія тэксты. Прапануецца іншая, чым у агульнаадукацыйнай школе, паслядоўнасць вывучэння гукаў і літар, якая адпавядае асаблівасцям пазнавальнай дзейнасці вучняў з інтэлектуальнай недастатковасцю. Засваенне гука адбываецца наступным чынам: вылучэнне яго з маўлення, правільнае і выразнае вымаўленне, адрозненне ў сукупнасці з іншымі гукамі, дыферэнцыяцыя гукаў, якія змешваюцца. Літару вывучаюць у такой паслядоўнасці: успрыманне агульнай яе формы, друкаванай і рукапіснай, вывучэнне саставу літары (элементы і іх месца), параўнанне з іншымі, раней вывучанымі літарамі. Важным момантам з’яўляецца суаднясенне гука з вобразам літары або літары з гукам, які яна абазначае.

    Склады вывучаюцца паступова. Спачатку чытаюцца склады-словы (ау, уа), адваротныя склады (ам, ум), а потым прамыя склады (ма, му), закрытыя (сам, мох) і склады са збегам зычных у пачатку або канцы слова (сноп, ліст).

    У вучняў фарміруюцца першапачатковыя навыкі чытання. Спачатку дзеці авалодваюць навыкамі злітнага чытання складоў і аднаскладовых слоў друкаванага і рукапіснага тэксту, потым чытаюць двух- і трохскладовыя словы, вызначаюць у іх націск. Адначасова вядзецца праца над удакладненнем, назапашваннем і актывізацыяй слоўніка вучняў.

    Паралельна з чытаннем вучні авалодваюць элементарнымі навыкамі пісьма. Дзеці вучацца правільна сядзець за партай (сталом), карыстацца пісьмовымі прыладамі, пісаць вывучаныя літары, злучаць іх у склады і словы, пісаць літару з патрэбным нахілам, прытрымлівацца радка. Практыкаванні ў напісанні слоў, сказаў абапіраюцца на гука-літарны аналіз, папярэдні ўмоўна-графічны запіс.

    Пры навучанні грамаце абавязковым з’яўляецца выкарыстанне насценнай касы літар і складоў, індывідуальных кас літар і складоў, наборнага палатна, складовых табліц, набораў для выкладвання ўмоўна-графічнага адлюстравання сказаў і слоў, складоў і гукаў. Праграмны матэрыял паслябукварнага перыяду з ІІ класа можа быць перанесены ў ІІІ клас. Неабходнасць гэтага вызначаецца пазнавальнымі магчымасцямі вучняў.

    Беларуская мова

    ІІІ—V класы

    Праграмны змест ІІІ—V класаў прадугледжвае фарміраванне ўяўлен­няў пра асноўныя моўныя адзінкі (тэкст, сказ, слова, гук) і рэалізуецца праз практыкаванні лексічнага, фанетычнага, граматычнага і правапіснага характару. Азначаная дзейнасць накіравана на ажыццяўленне маўленчай дзейнасці на роднай мове, г. зн. на развіццё навыкаў слухання і разумення пачутага, чытання, гаварэння і пісьма, а таксама элементарных уменняў і навыкаў у галіне лексічнага і фанетычнага, марфалагічнага і сінтаксічнага аналізу.

    Антрапацэнтрычная канцэпцыя навучання мове вызначае наступную дэдуктыўную паслядоўнасць азнаямлення з моўнымі адзінкамі: тэкст, сказ, слова, гук.

    Тэкст. У ходзе вывучэння матэрыялу гэтага падраздзела вучні вучацца распазнаваць тэкст, адрозніваць яго ад групы сказаў, не звязаных паміж сабой па сэнсе, вылучаць назву тэксту, асноўную думку, дзяліць тэкст на часткі, упарадкоўваць дэфармаваны тэкст.

    Сказ. Вучні вылучаюць сказ з тэксту, дзеляць тэкст на сказы, складаюць і развіваюць (пашыраюць) сказы, знаходзяць у сказе галоўныя і даданыя члены, вучацца інтанацыйна і пунктуацыйна правільна афармляць сказ.

    Слова. У працэсе вывучэння дадзенага падраздзела вучні знаёмяцца з групамі слоў, якія абазначаюць назвы прадметаў, дзеянні і прыметы прадметаў, атрымліваюць першапачатковыя звесткі пра будову слова, вылучаюць корань, вызначаюць групы роднасных слоў, набываюць першапачатковыя ўяўленні пра лексічнае значэнне слова, відавыя і родавыя паняцці і г. д.

    Гукі і літары. На працягу ўсіх гадоў навучання праводзіцца гука-літарны аналіз, удасканальваецца ўменне адрозніваць гук ад літары, дзяліць словы на склады. Дзеці развіваюць навыкі вымаўлення, засвойваюць правапіс слоў з о, э—а, е, ё—я, ў, дз, ц, галосных пасля ж, ш, ч, р, дж, ужыванне раздзяляльнага мяккага знака і апострафа, напісанне слоў з падоўжанымі зычнымі.

    Фарміруюцца і ўдасканальваюцца графічныя навыкі: правільнае напісанне малых і вялікіх літар і іх злучэнняў, дасягненне рытмічнасці і плаўнасці пісьма. Увага да дакладнага пісьма павінна мець месца на кожным уроку (па 5—8 мінут). На ўроках праводзяцца практыкаванні па выпраўленні і папярэджанні хібаў каліграфічнага характару: непрытрымлівання нахілу літар і роўнай адлегласці паміж элементамі літар, літарамі і словамі на радку,
    IV КЛАС (105 гадзін)

    ПАЎТАРЭННЕ ВЫВУЧАНАГА Ў ІII КЛАСЕ (8 гадзін)

    ТЭКСТ (10 гадзін)

    Тэкст і група сказаў, не аб’яднаных сэнсава. Адрозненне тэкстаў ад асобных сказаў, якія не аб’яднаны па сэнсе. Распазнаванне тэксту і нетэксту.

    Тэма тэксту. Назва.

    Чырвоны радок у пачатку тэксту. Абзац.

    Узнаўленне дэфармаванага тэксту з дапамогай серыі малюнкаў.

    Падзел тэксту на сказы.

    Сувязь сказаў у тэксце. Назіранне за заменай назвы прадмета асабовымі займеннікамі (я, ён, яна, яно, ты, яны, ім, іх, яго, яму, яе, ёй, ёю).

    Пераказ тэксту па пытаннях і па дадзеным плане.

    Калектыўнае складанне невялікага тэксту на аснове ўласных назіранняў, па сюжэтным малюнку з дапамогай пытанняў.

    СКАЗ (20 гадзін)

    Сказ як адзінка маўлення.

    Вычляненне сказа з тэксту.

    Вызначэнне, пра што або пра каго гаворыцца ў сказе.

    Графічнае адлюстраванне сказа.

    Вялікая літара ў пачатку сказа і кропка ў канцы.

    Заканчэнне сказа адным або некалькімі словамі з дапамогай пытанняў.

    Пашырэнне сказа адным або некалькімі словамі па пытаннях які? якая? якое? якія?

    Складанне сказаў па пытаннях настаўніка.

    Упарадкаванне дэфармаванага сказа, у якім словы знаходзяцца ў патрэбнай форме.

    СЛОВА (30 гадзін)

    Вычляненне слова са сказа.

    Словы як назвы прадметаў, прымет, дзеянняў.

    Словы, якія абазначаюць назвы прадметаў.

    Вызначэнне слоў — назваў прадметаў па пытаннях хто? што?

    Падбор слоў, якія адказваюць на пытанні хто? што? на пэўную тэму.

    Ужыванне дадзенай катэгорыі слоў у розных формах у залежнасці ад сувязі іх з іншымі словамі ў сказе па пытаннях каго? чаго? каму? чаму? каго? што? кім? чым? аб кім? аб чым?

    Вялікая літара ў імёнах, імёнах па бацьку, прозвішчах людзей, мянушках жывёл, у назвах гарадоў, вёсак, вуліц. Хатні адрас. Адрас школы.

    Словы, якія абазначаюць дзеянні прадметаў.

    Распазнаванне слоў, якія абазначаюць дзеянні прадметаў, у сказах.

    Называнне слоў па пытаннях што робіць? што рабіў? што зрабіў? што зробіць? што будзе рабіць?

    Дапасаванне па пытаннях слоў, якія абазначаюць дзеянні, да слоў, якія абазначаюць назвы прадметаў.

    Словы, якія абазначаюць прыметы прадметаў.

    Называнне прыметы прадмета па пытаннях які? якая? якое? якія? Падбор некалькіх слоў — назваў прымет аднаго прадмета.

    Дапасаванне па пытаннях слоў, якія абазначаюць прыметы прадметаў, да слоў — назваў прадметаў.

    Складанне спалучэнняў слоў па малюнках.

    Пашырэнне сказаў словамі, якія абазначаюць прыметы прадметаў.

    ГУКІ І ЛІТАРЫ (30 гадзін)

    Вычляненне гукаў са слоў.

    Назіранне за вымаўленнем гукаў у слове, за залежнасцю лексічнага значэння ад гукавога саставу слова: кот — кіт — кут, шыба — шына — шыла; вочы — ночы; шар — пар — жар.

    Літара як графічнае адлюстраванне гука.

    Алфавіт. Чытанне літар алфавіта.

    Выкарыстанне алфавіта: размяшчэнне слоў у алфавітным парадку (спіс вучняў класа).

    Літары е, ё, ю, я, іі іх гукі ў пачатку слова або склада.

    Гук і літара й і і. Гук і літара ў. Назіранне за чаргаваннем в—ў (трава — траў-ка), л—ў (вучыла — вучыў). Правапіс літары ў у сярэдзіне і пачатку слова.

    Абазначэнне мяккасці зычных на пісьме літарамі е, ё, і, ю, я. Напісанне літар а, о, у, ы,э пасля цвёрдых зычных і е, ё, і, ю,я пасля мяккіх зычных.

    Абазначэнне мяккасці зычных на пісьме мяккім знакам (ь).

    Мяккі знак як літара, якая не абазначае гука.

    Падзел слоў на склады.

    Правільны перанос слоў. Асаблівасці пераносу слоў з літарамі дз (ся-дзець), дж (ся-джу), й (со-ней-ка), ў (лаў-ка), ь (кань-кі).

    Гукі і літары д—дз і т—ц. Напісанне літар дз, ц перад галоснымі літарамі е, ё, і, ю, я (горад — у горадзе, лета — аб леце).

    Зацвярдзелыя зычныя ж, ш, р, ц, ч, дж і літары а, о, у, ы, э пасля іх.

    Націск. Адрозненне націскных і ненаціскных складоў. Вызначэнне націску ў слове. Знак націску.

    Залежнасць правапісу літар галосных гукаў о, э, а і е, ё, я ад націску. Вымаўленне і напісанне о, э пад націскам, а — на месцыо, эў ненаціскным становішчы (ногі — нага, рэкі — рака). Вымаўленне і напісанне я на месцы е, ё ў першым пераднаціскным складзе (несці — нясу, сёстры — сястра).

    Раздзяляльныя знакі: апостраф (сям’я, вераб’і) і мяккі знак (палью, паштальён). Вымаўленне слоў з раздзяляльнымі знакамі.

    Падоўжаныя зычныя. Вымаўленне слоў з падоўжанымі зычнымі. Абазначэнне падоўжаных зычных на пісьме. Правапіс слоў з падоўжанымі зычнымі. Правілы пераносу такіх слоў.

    Гука-літарны аналіз слоў.

    ПАЎТАРЭННЕ ВЫВУЧАНАГА ЗА ГОД (7 гадзін)

    ПІСЬМО І ЧЫСТАПІСАННЕ

    Выпрацоўка навыкаў каліграфічна правільнага пісьма і спісвання з паступовым паскарэннем тэмпу пісьма.

    Дакладнае і графічна правільнае пісьмо малых і вялікіх літар у парадку ўскладнення іх напісання:

    1) і, ш, I, Ш, п, р, т, г;
      л, м, Л, М; я Я, А;
    1. у, ц, Ч ч;
      4) с С, е Е, о О, а, д, б;

      5) ь, ы і іх варыянты ў літарных злучэннях;

      6) н, ю, Н, Ю, к К;

      7) В, З з, э Э, ж Ж, х X, ф.

      8) Ф, У, Г, П, Т, Р, Б, Д.

      Выкананне пісьмовых заданняў.

      Кантрольнае спісванне. Выбарачнае спісванне.

      Пісьмо пад дыктоўку сказаў і невялікіх тэкстаў (10-20 слоў).

      Зрокавыя, слыхавыя, тлумачальныя, папераджальныя, кантрольныя дыктанты.
      ВУЧНІ АВАЛОДВАЮЦЬ УМЕННЯМІ

      Камунікатыўная кампетэнцыя

      Слуханне:
      успрымаць на слых і разумець пачутае (маўленне людзей у разнастайных сацыяльных сітуацыях, тэле- і радыёпраграмы);
    2. эмацыянальна рэагаваць на пачутае.

      Гаварэнне:
      удзельнічаць у разнастайных дыялогах: этыкетнага характару (прывітанне, знаёмства, прабачэнне і г. д.); побытавага характару (здароў’е, адпачынак, вучоба і г. д.);
      складаць маналогі (расказ пра сябе, сваю сям’ю і г. д.);
    3. выказваць уражанні ад стасункаў з аднакласнікамі, іншымі дзецьмі, дарослымі;
    4. выказваць уражанні ад пачутага, убачанага (у тым ліку тэле- і радыёпраграм);
    5. размаўляць па тэлефоне на зразумелыя тэмы;
      расказваць вершы, загадкі, пацешкі, скорагаворкі, вывучаныя на памяць;
    6. узаемадзейнічаць з дапамогай маўлення ў працэсе працы, гульні, пры выкананні вучэбных дзеянняў.
      Чытанне:
      дакладна вымаўляць гукі пры чытанні, паступова авалодваючы арфаэпічнымі нормамі беларускай мовы;
      чытаць услых невялікія тэксты.
      Пісьмо:
      захоўваць гігіенічныя навыкі пісьма;
    7. спісваць друкаваны і рукапісны тэкст;
      запісваць пад дыктоўку кароткія сказы;
    8. пісаць запіску бацькам;
    9. пісаць хатні адрас;
    10. удасканальваць напісанне малых і вялікіх літар і іх злучэнняў;
    11. спісваць з дапісваннем прапушчаных літар;
    12. спісваць выбарачна;
    13. складаць словы — надпісы да малюнкаў — з літар разразной азбукі;
    14. пісаць дыктант (літарны, складовы, слоўнікавы; зрокавы, слыхавы, папераджальны, тлумачальны, кантрольны).
      Моўная кампетэнцыя:
      адрозніваць тэкст ад асобных сказаў, якія не аб’яднаны паміж сабой па сэнсе;
    15. вызначаць тэму тэксту;
    16. дзяліць тэкст на сэнсавыя часткі;
    17. узнаўляць дэфармаваны тэкст з дапамогай серыі малюнкаў;
    18. дзяліць тэкст на сказы;
    19. пераказваць тэкст па пытаннях і па прапанаваным плане;
    20. складаць невялікі тэкст на аснове ўласных назіранняў (калектыўная работа);
    21. калектыўна складаць невялікі тэкст па сюжэтным малюнку з дапамогай пытанняў;
    22. вычляняць сказ з тэксту;
    23. вызначаць, пра што або пра каго гаворыцца ў сказе;
    24. пашыраць сказ адным або некалькімі словамі па пытаннях які? якая? якое? якія?;
    25. складаць сказы па пытаннях;
    26. графічна адлюстроўваць сказ;
    27. упарадкоўваць дэфармаваны сказ, у якім словы знаходзяцца ў адпаведнай граматычнай форме;
    28. вычляняць слова са сказа;
    29. знаходзіць у сказе і падбіраць словы, якія абазначаюць назвы прадметаў, па пытаннях;
    30. ужываць словы ў розных формах у залежнасці ад сувязі іх з іншымі словамі ў сказе (змяненне па пытаннях каго? чаго? каму? чаму? каго? што? кім? чым? аб кім? аб чым?);
    31. пісаць вялікую літару ў імёнах, імёнах па бацьку, прозвішчах людзей, мянушках жывёл, назвах гарадоў, вёсак, вуліц;
    32. знаходзіць у сказе і падбіраць словы, якія абазначаюць прыметы прадметаў, па пытаннях;
    33. падбіраць некалькі слоў — назваў прымет аднаго прадмета;
    34. пашыраць сказы словамі, якія абазначаюць прыметы прадметаў;
    35. знаходзіць у сказе і падбіраць словы, якія абазначаюць дзеянні прадметаў, па пытаннях (што робіць? што рабіў? што зрабіў? што зробіць? што будзе рабіць?);
    36. рабіць гука-літарны аналіз слоў;
    37. практычна карыстацца алфавітам: размяшчаць словы ў алфавітным парадку (спіс вучняў класа);
    38. правільна пісаць літару ў у сярэдзіне і пачатку слова;
    39. пісаць літары а, о, у, ы,э пасля цвёрдых зычных і е, ё, і, ю,я пасля мяккіх зычных;
    40. абазначаць мяккасць зычных на пісьме мяккім знакам;
    41. дзяліць словы на склады, правільна пераносіць словы;
    42. пісаць літары а, о, у, ы, э пасляж, ш, р, ц, ч, дж;
    43. вызначаць націск у слове;
    44. вымаўляць і пісаць о, э пад націскам, а — на месцыо, эў ненаціскным становішчы (ногі — нага, рэкі — рака);
    45. вымаўляць і пісаць я на месцы е, ёў першым складзе перад націскам (несці — нясу, сёстры — сястра);
    46. пісаць словы з раздзяляльнымі знакамі: апостраф (сям’я, вераб’і) і мяккі знак (палью, паштальён);
    47. вымаўляць і пісаць словы з падоўжанымі зычнымі.
      Сацыяльная кампетэнцыя:
      карыстацца правіламі моўнога этыкету ў разнастайных сітуацыях;
    48. усведамляць сацыяльна-эмацыянальны кантэкст камунікацыі (пагадзіцца, пасумнявацца, выказаць недавер, асудзіць і г. д.);
    49. устанаўліваць добразычлівыя стасункі з людзьмі.

      перейти в каталог файлов


  • связь с админом